Вы тут

Ад стыхійных бедстваў у Кітаі пацярпелі 130 млн чалавек


Урон склаў больш чым 47 млрд. долараў.


Летась ад розных стыхійных бедстваў ў Кітаі пацярпелі 130 млн чалавек, з іх 909 чалавек загінулі або прапалі без вестак. 5 млн 286 тыс. чалавек былі эвакуіраваны ў бяспечныя месцы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Па дадзеных міністэрства, у выніку розных стыхійных бедстваў было разбурана 126 тыс. памяшканняў, 284 тыс. былі сур’ёзна пашкоджаны. Плошча пацярпелых сельгасугоддзяў склала больш 19,25 млн га, у тым ліку на плошчы звыш 2,8 млн га ўраджай быў цалкам знішчаны. Прамы эканамічны ўрон ад стыхійных бедстваў дасягнуў 327 млрд юаняў (47 млрд долараў).

У 2019 годзе Кітай у асноўным пакутаваў ад такіх стыхійных бедстваў, як паводкі, тайфуны, засуха, землятрусы і геалагічныя катастрофы, таксама назіраліся лясныя і стэпавыя пажары, моцны вецер з градам, маразы і снежныя буры. Паводле статыстыкі, летась тры паказчыкі, а менавіта колькасць загінуўшых і зніклых у выніку стыхійных бедстваў, колькасць разбураных дамоў і доля прамога эканамічнага ўрону ад іх па адносінах да ВУП краіны знізіліся адпаведна на 25, 57 і 24 працэнта ў параўнанні з сярэднімі паказчыкамі за апошнія пяць гадоў.

Прэв’ю: gismeteo.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.