Вы тут

Прамыя інвестыцыі - 137 млрд долараў


Кітай — сярод сусветных лідараў.


Летась аб’ём фактычна выкарыстаных замежных інвестыцый у Кітаі склаў 941,5 млрд юаняў (137,2 мільярда долараў), павялічыўшыся на 5,8 працэнта ў гадавым выражэнні, дзякуючы чаму Кітай застаўся другім найбуйнейшым у свеце атрымальнікам прамых замежных інвестыцый (ПЗІ). Пра гэта паведаміла Міністэрства камерцыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як заявіў намеснік міністра камерцыі Цянь Кэмін, больш за 40 тысяч новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу былі зарэгістраваныя ў мінулым годзе. У 2019-м колькасць буйных праектаў з удзелам замежнага капіталу коштам больш чым 100 млн долараў кожны дасягнула 834, што паказала рост на 15,8 працэнта ў гадавым выражэнні.

Структура замежных інвестыцый у Кітаі працягнула аптымізавацца. У тым ліку аб’ём замежных інвестыцый у высокатэхналагічную вытворчасць склаў 266 млрд юаняў, павялічыўшыся на 25,6 працэнта. Гэта склала 28,3 працэнта ад агульнага аб’ёму ПЗІ.

У мінулым годзе інвестыцыі Сінгапура, Галандыі, Рэспублікі Карэя ў Кітай павялічыліся адпаведна на 51,1, 43,1 і 21,7 працэнта. Пры гэтым пілотныя зоны свабоднага гандлю адыграюць ўсё больш важную ролю ў прыцягненні інвестыцый. У 18 зонах свабоднага гандлю былі зарэгістраваныя 6242 новых прадпрыемствы з удзелам замежных інвестыцый, а таксама выкарыстаныя замежныя інвестыцыі аб’ёмам у 143,6 млрд юаняў. Гэтыя два паказчыкі склалі больш за 15 працэнтаў ад агульнанацыянальных узроўняў.

Прэв’ю: iarex.ru

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.