Вы тут

Пробы з Месяца і зонд на Марс


Кітай абвясціў нацыянальны касмічны план на 2020 год.


У 2020 годзе Кітай ўсталюе новы рэкорд па касмічным запускам.

Згодна з апублікаваным у Пекіне плане, сёлета плануецца ажыццявіць больш за 40 запускаў, вывесці на арбіту звыш 60 касмічных апаратаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

«У гэтым годзе інтэнсіўныя запускі працягнуцца», — заявіў дырэктар Аддзела касманаўтыкі Кітайскага аб’яднання касмічных тэхналогій (CASC) Шан Чжы. Па словах спецыяліста, тры галоўныя місіі — гэта завяршэнне фарміравання сістэмы спадарожнікавай навігацыі «Бэйдоў-3», даследаванне Месяца і стварэнне сеткі спадарожнікаў назірання «Гаафэн».

Два спадарожніка «Бэйдоў» будуць выведзены на геастацыянарную арбіту ў першай палове 2020 года. Сёлета таксама запланаваны пускі месяцовага зонда «Чан’э-5», які павінен даставіць на Зямлю месяцовыя ўзоры, і першага кітайскага марсіянскага зонда.

Акрамя таго, у 2020 годзе пройдуць першыя палёты трох ракет-носьбітаў новага тыпу: «Чанчжэн-5Б», «Чанчжэн-7А» і «Чанчжэн-8». Ракеты «Чанчжэн-5» будуць запушчаны тройчы, вывеўшы у космас пілатуемы касмічны карабель новага пакалення, марсіянскі зонд і зонд «Чан’э-5».

Сёлета CASC таксама запусціць некалькі спадарожнікаў для кітайскай сістэмы грамадзянскай касмічнай інфраструктуры, а таксама плануе ажыццявіць серыю камерцыйных запускаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.