Вы тут

Урбанізацыя Паднябеснай


Доля гарадскога насельніцтва ў Кітаі перавысіла 60 працэнтаў.


Паводле апошніх дадзеных, доля гарадскога насельніцтва Кітая склала 60,6 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва, што на 1,02 працэнтнага пункта вышэй у параўнанні з папярэднім годам. Пра гэта сведчаць афіцыйныя статыстычныя дадзеныя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

На канец 2019 года колькасць гарадскіх жыхароў дасягнула 848,43 млн, павялічыўшыся на 17,06 млн у параўнанні з папярэднім годам. А колькасць сельскага насельніцтва склала 551,62 млн, знізіўшыся на 12,39 млн, адзначаецца ў паведамленні Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР.

Рост гарадскога насельніцтва ў цэнтральных і заходніх рэгіёнах краіны адбываецца хутчэй у параўнанні з усходнімі і паўночна-ўсходнімі раёнамі, што тым самым скарачае разрыў ва ўзроўні ўрбанізацыі паміж рознымі рэгіёнамі, адзначыў Чжан І, адказны за статыстыку народанасельніцтва і працы пры Дзяржстаце.

Кітай прымае разнастайныя меры для стымулявання росту ўрбанізацыі і забеспячэння жыхароў больш якаснымі базавымі грамадскімі паслугамі і сацыяльнай бяспекай.</p>

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент. 

Грамадства

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».

Грамадства

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.