Вы тут

Культура ў лічбе


У Кітаі названыя ключавыя словы культурнай індустрыі.


У апошнім дакладзе аб культурнай індустрыі Кітая ў якасці ключавых слоў галіны за мінулы год былі пералічаныя «блокчэйн», «5G плюс культура» і «начная эканоміка», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У дакладзе, апублікаваным Інстытутам культурных індустрый пры Пекінскім універсітэце, былі прадстаўлены 10 ключавых слоў і 10 характарыстык культурнай індустрыі краіны у 2019-м, а таксама дзесяць тэндэнцый 2020 года.

Летась лічбавыя тэхналогіі аказалі велізарны ўплыў на галіну, аб чым сведчаць такія ключавыя словы, як «лічбавая культурная індустрыя», «5G плюс культура», «пашырэнне магчымасцяў з дапамогай штучнага інтэлекту» і «блокчэйн». Кітайская культурная індустрыя, заснаваная на лічбавых тэхналогіях і спрыяльнай палітыцы, дапамагла пашырыць магчымасці іншых галін і становіцца апорай нацыянальнай гаспадаркі, заявіў намеснік кіраўніка інстытута Сян Юн.

Іншымі такімі словамі з’яўляюцца «інтэграцыя культуры і турызму», «культурная крэатыўнасць», «гарадскі брэнд», «абарона культурных рэліквій» і «крэатыўны індустрыяльны парк». Згодна з вышэйзгаданым дакладам, у 2019 годзе культурная індустрыя Кітая таксама характарызавалася хуткім ростам, паляпшэннем сваёй структуры, ростам спажывання і хуткарослым сектарам кароткіх відэа.

У дакладзе прагназуецца, што ў 2020 годзе галіна атрымае больш юрыдычнай падтрымкі і вырасце яе ўклад у намаганні Кітая па адраджэнні сельскіх раёнаў.

Прэв’ю: arrivo.ru

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.