Вы тут

Дзмітрый Крутой аб расійскай нафце: Будзем купляць па сусветных коштах, чаго і патрабавала Беларусь


Першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Дзмітрый Крутой пракаментаваў журналістам вынікі перамоў на вышэйшым узроўні ў Сочы, якія прайшлі 7 лютага. Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, на чым і настойваў беларускі бок, будуць купляць нафту ў расійскіх кампаній па цэнах сусветнага рынку, перадае БЕЛТА.


"Калі казаць пра дамоўленасці па нафце, нафтавым рынку, то расійскі бок згадзіўся, што беларускія НПЗ будуць купляць нафту па дамоўленасці з расійскімі нафтавымі кампаніямі па цэнах, якія ўстанаўліваюцца на сусветным рынку. Дарэчы, гэтага ж на працягу ўсіх перамоў неаднаразова патрабавалі наш Прэзідэнт, беларускі бок. Што Беларусі не трэба ніякіх спецыяльных эксклюзіўных умоў. Мы хочам купляць нафту па сусветных каціроўках, і не горш", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагадзіўся з гэтым падыходам. "Больш за тое, ён паабяцаў, што расійскі ўрад акажа ўсялякае садзейнічанне ў нашай працы з расійскімі здабываючымі кампаніямі. Каб пастаўкі нафты на беларускія НПЗ былі менавіта на такіх умовах, пра якія я сказаў вышэй", - удакладніў першы віцэ-прэм'ер.

Ён звярнуў увагу, што расійскі нафтавы рынак вельмі неаднастайны і канстатаваў, што па сутнасці палову студзеня бакі не знаходзіліся ў рэжыме перамоваў з-за таго, што ў Расіі працягваліся навагоднія вакацыі. "Але цяпер інтэнсіўнасць кантактаў паміж нашымі суб'ектамі гаспадарання вырасла. І мы бачым, што ў той жа Расіі прыкладна 100 млн т нафты з агульнага аб'ёму здабываецца і пастаўляецца невялікімі кампаніямі. Мы проста за шмат гадоў прывыклі, што нафту ў Беларусь пастаўляе ў асноўным вялікая пяцёрка - "Раснафта", "Лукойл", "Татнафта" і іншыя кампаніі, - адзначыў Дзмітрый Крутой. - З імі таксама перамовы будуць, вядома, у абавязковым парадку працягвацца. Ужо ў бліжэйшыя дні міністр энергетыкі Расіі паабяцаў з імі ўсімі сустрэцца, пазначыць новыя ўмовы працы на беларускім рынку і аказаць усялякае садзейнічанне ў больш хуткім заключэнні цэнавых кантрактаў. Але пры гэтым і канцэрн "Белнафтахім", і нашы НПЗ працягнуць працу з абсалютна ўсімі суб'ектамі расійскага нафтавага рынку. Літаральна на наступным тыдні такія перамовы ўжо пачнем".

Першы віцэ-прэм'ер таксама распавёў, што, як паказалі студзеньскія дэбаты, вызначаным абмежаваннем было тое, што беларускі рынак разглядаўся для расійскіх нафтаздабыўных кампаній як экспартны. "Існавалі пэўныя абмежаванні па допуску да транзітнай трубы "Транснафты". Прэзідэнт Расіі паабяцаў гэтыя ўсе абмежаванні зняць. Яны ўстаноўлены для ўсіх экспартных рынкаў і паставак яго асобным указам. На Беларусь гэты ўказ не будзе распаўсюджвацца. Гэта значыць любая кампанія, якой будзе выгадна і цікава працаваць з нашымі НПЗ, атрымае допуск да трубы, транзіту, паставак праз "Транснафту" як агента. Тут ніякіх абмежаванняў не будзе. І мы чакаем, што цікавасць да нашай краіны і рынку з боку гэтых - больш дробных і сярэдняга узроўня - суб'ектаў падвысіцца, і мы зможам ў хуткім часе гэтыя кантракты заключыць", - заявіў Дзмітрый Крутой.

Ён таксама паведаміў, што Уладзімір Пуцін прызначыў Дзмітрыя Козака адказным па працы з Беларуссю на нафтавым рынку. Цяпер намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі, да нядаўняга часу ён курыраваў энергетычную сферу на пасадзе віцэ-прэм'ера. "Яму спецыфіка ўсіх нашых узаемаадносін знаёмая і ён паабяцаў на сваім узроўні, калі неабходна, каардынаваць і аператыўна вырашаць усе пытанні. Але мы чакаем (гэта вялікі прарыў нашых бягучых дамоўленасцей), што неўзабаве гэтая нафтавая праблема вырашыцца цалкам", - рэзюмаваў Дзмітрый Крутой.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.