Вы тут

Запрашаем краявідаў малой радзімы!


Паважаныя чытачы! У студзеньскім нумары мы падвялі вынікі конкурсу “Краявіды малой радзімы”. Нам прыемна адзначыць, што да нашых пастаянных удзельнікаў у мінулым годзе далучыліся новыя таленавітыя аўтары. Мы ўдзячны ўсім за цудоўныя здымкі, вершы і замалёўкі, якія ўпрыгожылі старонкі нашага часопіса. А пераможцамі на гэты раз сталі: Кацярына Уласавец (Капыль), Таццяна Дзеніскавец (Гомель), Віктар Хмарук (Чэрні) і Галіна Нічыпаровіч (Магільна). Менавіта іх здымкі вы можаце ўбачыць у студзеньскім нумары "Роднай прыроды", а аўтараў запрашаем у рэдакцыю за падарункамі.
Наш конкурс працягваецца, але ў гэтым годзе яго фармат крыху мяняецца. Кожны месяц мы па-ранейшаму будзем размяшчаць вашы здымкі, вершы і замалёўкі, але на гэты раз выпуск цалкам будзем прысвячаць аднаму рэгіёну. Таму хутчэй бярыце ў рукі фотакамеру і адпраўляйцеся ў вандроўку па родных мясцінах, а сваімі ўражаннямі дзяліцеся з намі. Дасылайце лісты на наш адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 19, e-mail: pryroda@zviazda.by.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.