Вы тут

«Касметолаг» пустыні


Называюць кітаянку Чан Цын.


«Касметолаг» пустыні — другое імя кітаянкі Чан Цын, якая 28 гадоў таму пачала працаваць у Такла-Макан, што ў Тарымскай западзіне ў Заходнім Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

Яна са сваімі калегамі з Сіньцзянскага інстытута экалогіі і геаграфіі пры Акадэміі навук Кітая нястомна праводзілі эксперыменты па высаджванні раслін у пустыні. З 2003 года Чан Цын кожны год праводзіць за працай у пустыні больш за 250 дзён. 

Дзякуючы намаганням кітаянкі і яе калег, пасля 2015-га ўздоўж аўтамабільнай трасы, якая перасякае Такла-Макан з поўдня на поўнач, з’явіліся лесапалосы працягласцю 436 км і шырынёй больш за 70 метраў. Чан Цын з калегамі таксама стварылі адзіны ў свеце батанічны сад, які знаходзіцца ў глыбіні пустыні.

Фота: fishki.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.