Вы тут

Тэрмін службы ў войску цяпер залічаць у страхавы стаж


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лютага падпісаў Указ № 48 «Аб павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян у сувязі з прызывам на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Фота mil.by

У адпаведнасці з дакументам устанаўліваецца, што з 1 студзеня 2020 года ваеннаслужачыя, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню на выпадак дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля. Указам вызначаецца парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў за перыяды тэрміновай ваеннай службы, што дазволіць залічваць такія перыяды ў страхавы стаж, неабходны для вызначэння права на працоўную пенсію.

Для грамадзян, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прадугледжаны дадатковыя ільготы для падрыхтоўкі да паступлення ў навучальныя ўстановы, а таксама пераважнае права выбару месца працы па спецыяльнасці пры размеркаванні па завяршэнні атрымання адукацыі. Такім грамадзянам у год звальнення альбо ў год, наступны за годам звальнення, пры наяўнасці сярэдняга бала ў дакуменце аб адукацыі не ніжэй за 6 балаў і па рэкамендацыі воінскіх часцей прадастаўлена права на навучанне на факультэтах давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, падрыхтоўчых курсах у дзяржаўных установах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў

Акрамя таго, уведзена норма аб захаванні права карыстання жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах членамі сям’і вайскоўца на ўвесь перыяд тэрміновай ваеннай службы.

Прыняцце гэтага ўказа дасць магчымасць павысіць сацыяльную абарону асоб, якiя прызваны на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.