Вы тут

Дзмітрый Крутой расказаў, па якой «сусветнай цане» Беларусь будзе купляць у Расіі нафту


Гарачую нафтавую тэму 9 лютага пракаментаваў журналістам першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты, які паведаміў, што беларускія НПЗ будуць купляць нафту па дамоўленасці з расійскімі кампаніямі па цэнах, якія вызначаюцца на сусветным рынку (і расійскі бок з гэтым пагадзіўся).


Гэтая інфармацыя выклікала шматлікія дадатковыя пытанні, а таму БелТА звярнулася да Дзмітрыя Крутога па тлумачэнні.

— Цяпер цана для нас на 17% ніжэйшая за сусветную, гэта толькі на памер пошліны (раней у «Белнафтахіме» заяўлялі, што цана расейскай нафты для Беларусі цяпер складае 83% ад сусветнай). А калі мы пошліну прыбяром і возьмем чыстую цану паміж кампаніямі, то яна, па сутнасці, сусветная. А расійскія кампаніі кажуць: вы нам яшчэ прэміі заплаціце. Гэта значыць, яны хочуць яшчэ на нашым рынку зарабіць, — сказаў Дзмітрый Крутой.

Ён заявіў, што калі абагульніць, у «сусветную цану» ўваходзяць два складнікі: гэта цана паміж кампаніямі — чыстая, без прэміі, і тая пошліна, якая ёсць паводле ўмоў расійскага падатковага манеўру на сёння. Сумарна — гэта мінус 17% ад той каціроўкі, якую мы бачым на Brent, і ўсё астатняе. Гэта значыць, мы будзем купляць па 83% ад сусветнай цаны.

У сваю чаргу расіяне, дадаючы прэмію, хочуць гэтую цану павялічыць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?