Вы тут

Распрацоўшчыкі антывірусаў нагадваюць аб пастках для кашалькоў карыстальнікаў


Наперадзе новая хваля свят, а значыць, ёсць імавернасць, што «прасунутыя» зладзеі зноў узмоцняць сваю актыўнасць. «Лабараторыя Касперскага» рэкамендуе быць асабліва пільнымі ў гэты час. Прааналізаваўшы актыўнасць зламыснікаў у пераднавагодні перыяд мінулага года, эксперты кампаніі высветлілі, што доля фінансавага фішынгу ў гэты час па ўсім свеце вырасла на 9,5 % і склала амаль 53 % ад усіх спроб злачынных нападаў.


Так, за некалькі дзён да «Чорнай пятніцы» колькасць заблакіраваных спроб пераходу на падробленыя копіі еBау вырасла ў чатыры разы і перавысіла восем тысяч штодня. Такі ўзровень трымаўся да сярэдзіны снежня. Амаль кожнае пятае фішынгавае паведамленне ў чацвёртым квартале было скамерскае, гэта значыць уяўляла сабой ашуканскую аб'яву, якая абяцала карыстальніку лёгкія грошы, напрыклад, за ўдзел у акцыі або праходжанне апытання. Як звычайна ў такіх выпадках, наведвальнікам прапаноўвалася выканаць нескладанае заданне, у тым ліку звязанае з увядзеннем асабістых звестак, і аплаціць невялікую камісію за перавод сродкаў. Ашуканцы зарабляюць менавіта на гэтай «камісіі»: атрымаўшы яе, яны спыняюць зносіны з ахвярай скаму.

«Перад вялікімі святамі людзі часцей схільныя да здзяйснення імпульсіўных купляў. Зламыснікі заўсёды актывізуюцца ў гэты час, бо ў мітусні карыстальнікі часцей прымаюць за чыстую манету прапановы купіць нешта добрае па фантастычна нізкай цане. Вядома, гэта не значыць, што трэба цалкам адмаўляцца ад шопінгу, але мы рэкамендуем карыстальнікам заўсёды заставацца вельмі ўважлівымі пры правядзенні анлайн-аплат», — каментуе Таццяна Сідорына, старшы кантэнт-аналітык «Лабараторыі Касперскага».

Каб не стаць ахвярай фішараў, лабараторыя рэкамендуе карыстальнікам:

  • здзяйсняць анлайн-куплі толькі ў афіцыйных крамах;
  • уважліва правяраць, ці карэктна напісана назва анлайн-крамы ў адрасным радку: калі яна адрозніваецца ад арыгінала хоць на адзін знак, не варта там нічога купляць;
  • не выкарыстоўваць адзін і той жа пароль для некалькіх сэрвісаў, таму што калі ён будзе скрадзены, будуць скампраметаваныя ўсе акаўнты.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: rg.ru

Загаловак у газеце: Раздолле для фішараў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.