Дзмітрый Шаўцоў, старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў:
«Няма ніякай «уцечкі мазгоў» — ёсць міграцыя. «Уцечка мазгоў» азначае масавы адток спецыялістаў з канкрэтнай галіны з наступным выездам за межы краіны. У нас жа ёсць міграцыя, якая заўсёды была і заўсёды будзе. Ёсць тыя, хто з'язджае на работу па кантракце і вяртаецца назад пасля яго заканчэння. З'язджаюць на стажыроўкі, спецыялізацыі, на пастаяннае месца жыхарства. Нарэшце, бываюць, на шчасце, нячаста, спробы перакупіць нашых спецыялістаў. Але пры гэтым ёсць і пэўная колькасць урачоў, якія гэтаксама прыязджаюць на работу да нас. То-бок гэта нармальны працэс міграцыі».
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.