Вы тут

Рэспубліканскі конкурс буктрэйлераў прэзентавалі ў Мінску


Рэспубліканскі конкурс буктрэйлераў пад такой назвай прэзентавалі ў рамках ХХVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.


Гэта сумесны творчы праект БРСМ, Міністэрства інфармацыі і Саюза пісьменнікаў Беларусі. «Сёння вядзецца актыўны пошук новых формаў і магчымасцяў, каб прыцягнуць увагу моладзі да кнігі і прывіць любоў да чытання, — сказаў падчас прэзентацыі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. — Я шчыра спадзяюся, што буктрэйлеры дазволяць нам зрабіць чарговы крок на шляху да сяброўства моладзі з кнігай».

Старт праекту быў дадзены 27 студзеня. Ён будзе доўжыцца да жніўня і пройдзе ў два туры. Першы прысвечаны 75-й гадавіне Вялікай Перамогі і завершыцца ў красавіку, другі — Году малой радзімы і пройдзе з мая да жніўня. Найлепшыя работы па выніках конкурсу будуць перададзены ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама размешчаны на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах Саюза моладзі і Міністэрства інфармацыі. Акрамя таго, іх можна будзе ўбачыць на экранах буйных крам «Белкнігі».

Рэспубліканскі конкурс прэзентавалі падчас адкрытага дыялогу «Беларусь — адкрытая кніга». Разам з актывам БРСМ і маладымі беларускімі пісьменнікамі ўдзел у дыскусіі бралі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дарэчы, у ліку ўдзельнікаў мерапрыемства была пераможца рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года — 2019» Дар'я Паўлоўская (пра яе нядаўна пісала «Чырвонка. Чырвоная змена»). Яна не толькі любіць чытаць, але і піша вершы на беларускай мове. Мадэратарамі дыялогу выступалі беларускі пісьменнік, публіцыст, тэлевядучы і сцэнарыст, аўтар кнігі «Самы доўгі дзень», якая апавядае пра падзеі 22 чэрвеня 1941 года, Вячаслаў Бандарэнка і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Марыя Васілевіч — самы малады парламентарый.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: polymia.by

Загаловак у газеце: Пра што раскажа «Кніга з экрана»?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

31 знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Грамадства

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

У Беларусi дзейнiчае такi дакумент, як «Тэхнiчная эксплуатацыя жыллёвых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення».

Грамадства

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Школа «Альфа+» iснуе ў Магiлёве ўсяго год, але ў яе ўжо ёсць пастаянныя наведвальнiкi.

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.