Вы тут

Як зменяцца Навагрудак, Полацк і Наваполацк


Скарачэнне выкідаў парніковых газаў і стварэнне камфортнага гарадскога асяроддзя — прыярытэтныя задачы плана зялёнага горадабудаўніцтва, які дазваляе ў межах горада рэалізоўваць дэкларуемыя на нацыянальным узроўні мэты ўстойлівага развіцця. План таксама дае адказы на пытанні: што, чаму, дзе, як і навошта рабіць, каб горад устойліва развіваўся. Планы зялёнага горадабудаўніцтва, распрацаваныя для Навагрудка, Полацка і Наваполацка, уключаны ў праграмы мясцовага развіцця і маюць на мэце спраўдзіцца да 2050 года. Спецыялісты расказалі, якія змены чакаюць гарады.


Жыллёвы і чалавечы патэнцыял

Стратэгія ўстойлівага развіцця ўяўляе сабой спіс прыярытэтаў і праектаў, якія горад хацеў бы рэалізаваць у найбліжэйшыя два-пяць гадоў, і задае вектары развіцця да 2040-га.

— Каб не спыніцца на стадыі афармлення дакументаў, мы хочам паказаць, як яны павінны працаваць, — кажа Вера СЫСОЕВА, архітэктар, эксперт праекта па зялёным горадабудаўніцтве. — Распрацоўваюцца цізеры для далучэння інвестараў для рэалізацыі праектаў. Са свайго боку, летась мы распрацавалі для кожнага горада праекты трансфармацыі існуючых раёнаў адпаведна прынцыпам зялёнага горадабудаўніцтва. Паколькі яны прадугледжваюць абмежаванне тэрытарыяльнага павелічэння горада і рацыянальнае выкарыстанне існуючых рэсурсаў, мы хацелі б паказаць патэнцыял, які хаваецца ва ўжо асвоеных гарадскіх тэрыторыях.

У кожным горадзе вызначаны раёны, якія сталі эксперыментальнымі пляцоўкамі зялёнага будаўніцтва, паколькі ім патрабуецца першачарговая трансфармацыя. У Навагрудку гэта цэнтральны раён у межах вуліц Міцкевіча, Валчэцкага, Гродзенскай, у Полацку — раён Грамы, у Наваполацку — сучасны дзявяты мікрараён.

Усе тры праекты служаць павышэнню сацыяльнай каштоўнасці тэрыторыі, забяспечваюць разнастайнасць асяродку, устойлівую мабільнасць, эка- і энергаэфектыўнасць забудовы, інжынерных камунікацый, роўныя ўмовы даступнасці да базавых гарадскіх структур. Пры гэтым праекціроўшчыкі імкнуліся стварыць непарыўную і разнастайную сетку водных і зялёных прастор горадаэкалагічнага каркаса, добра спланаваныя і напоўненыя грамадскія прасторы.

«Навагрудак: захаваем будучыню»

Так назвалі праект па трансфармацыі старажытнага Навагрудка, які мае на мэце ўстойлівае развіццё для павышэння якасці жыцця насельніцтва. Планам прадугледжана рэалізацыя мерапрыемстваў у трох галінах. Фарміраванне камфортнага ўнікальнага гарадскога асяроддзя. Пераўтварэнне гарадскіх тэрыторый з улікам выкарыстання гісторыка-культурнага патэнцыялу. Развіццё альтэрнатыўных спосабаў выкарыстання рэсурсаў у сферы цыркулярнай эканомікі і ў функцыянаванні гарадскіх аб'ектаў.

— У прасторы Навагрудка для дасягнення сфармуляваных прыярытэтаў робіцца акцэнт на дыферэнцыраваным развіцці эканамічна актыўных тэрыторый горада і падтрымцы камфортнасці раёнаў. На фарміраванні экалагічнага каркаса горада і ўкараненні навацый для рэсурсазберажэння і павышэння энергаэфектыўнасці, — расказала архітэктар.

У цэнтральным раёне горада, які займае 40 гектараў плошчы, змешана розная тыпалогія забудовы: ад школ і садкоў да шматкватэрных дамоў і прыватнага сектара. Чвэрць гэтай тэрыторыі не выкарыстоўваецца. З улікам асваення існуючага патэнцыялу тут можна дадаткова размясціць тысячу чалавек. Фактычна столькі ж жыхароў у Навагрудку стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. На гэтай плошчы ёсць рэзерв для будаўніцтва 46 тысяч квадратных метраў жылля і 9 тысяч квадратных метраў грамадскай забудовы. Пры гэтым шчыльнасць павялічыцца нязначна і застанецца ў межах 200 чалавек на гектар, што аптымальна для гарадской забудовы ў цэнтры. Такім чынам, у цэнтральным раёне (рабочая назва праекта па трансфармацыі якога — «Дыяганаль росту») змесціцца чвэрць гараджан. Яны будуць пражываць у розных тыпах жылля, у тым ліку ў камфортных урбан-вілах (аднапад'-ездных дамах сярэдняй павярховасці) і таўнхаусах (блакіраваных дамах), удакладніла Вера Сысоева.

— У плане гэта «трохкутнік», яго праразае дыяганаль, што забяспечвае транзіт ад цэнтра (гістарычнага ядра) да новых раёнаў. Такім чынам забяспечваецца зручная сувязь (мабільнасць). Навагрудак — горад кароткіх адлегласцяў, тут рэальна хадзіць пешшу і ездзіць на роварах. Да гэтай дыяганалі далучаюцца аб'екты ўзроўню раёна. Але яны таксама дазволяць прыцягнуць сюды турыстаў, насыціць патрэбы моладзі і састарэлых праз студэнцкі сквер, пляцоўку перад гандлёвым цэнтрам, канцэрты каля вадаёма. Тут прадумана функцыянаванне кожнага вольнага квадратнага метра грамадскай тэрыторыі.

У Навагрудку плануюць стварыць комплексную сістэму для падліку спажывання чатырох відаў рэсурсаў: цяпло, вада, газ, электрычнасць. Гэта будзе першая інтэграваная сістэма ў Беларусі на прыкладзе двух жылых дамоў. Ужо завяршаецца распрацоўка дакументацыі і аб'яўляецца тэндар на закупку абсталявання. Па вясне пачнецца будаўніцтва і наладка сістэмы. Пасля ўкаранення гэтых лічыльнікаў эксперты чакаюць 5—10 % эканоміі энергарэсурсаў у год. На рэалізацыю запланаваных мерапрыемстваў спатрэбіцца два гадавыя бюджэты горада.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.