Сёння ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці адбудзецца выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, якую ўзначальвае Міхаіл Русы.
Ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальнай вытворчасці, мяркуецца правесці грунтоўнае абмеркаванне праекта закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі». Да размовы запрошаны прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ветэрынарнай службы, спецыялісты племянной жывёлагадоўлі і іншыя.
Праграма пасяджэння, якое пройдзе на базе УКСП «Саўгас «Дабраволец», даволі насычаная. Зразумела, чакаецца сур'ёзная дыскусія аб мерах па забеспячэнні ўстойлівай і канкурэнтаздольнай вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Сенатараў праінфармуюць аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, госці наведаюць малочнатаварны комплекс «Дуброва», бульбасховішча гаспадаркі, дзе пазнаёмяцца з практыкай удасканалення тэхналагічных працэсаў вытворчасці і захоўвання «другога хлеба».
Таксама запланавана правядзенне асабістага прыёму грамадзян Клічаўскага раёна.
Леанід Тугарын
Прэв'ю: БЕЛТА
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
На прасторах яе вялікасці кнігі.