Студыя маладзёжнага інтэрактыўнага праекта «ПІН_КОД» у прамым сэнсе стала адкрытай: кожную пятніцу вядучыя саступаюць месца сваім гледачам. А школьнікі, застаўшыся ў здымачным павільёне без дарослых, абмяркоўваюць актуальныя, важныя і злабадзённыя тэмы.
Ідэя новай рубрыкі з'явілася з падказкі саміх гледачоў-падлеткаў, таму што часам іх погляды на многія рэчы кардынальна разыходзяцца з пазіцыяй дарослых. А калі людзі старэйшага пакалення даюць ім парады ў эфіры, то гэта выклікае хутчэй скептыцызм, чым жаданне верыць і прыслухоўвацца. Школьнікі стаміліся ад павучанняў і хочуць адкрыта абмяркоўваць «свае тэмы», дзяліцца прыколамі і гаварыць пра тое, што іх больш за ўсё раздражняе.
Па пятніцах студыя «ПІН_КОДа» будзе знаходзіцца ў іх распараджэнні. Выказаць сваю пазіцыю ў тэлеэфіры змогуць тыя, хто праявіць ініцыятыву і падасць заяўку на ўдзел у праграме. Зрабіць гэта можна, напісаўшы паведамленне ў суполцы «УКантакце» (vk.соm/ріnсоdе_b2) і прайшоўшы кастынг. Аднак няхай будучых прэтэндэнтаў гэта не палохае: адбор праходзіць у фармаце суразмоўя, дзе дастаткова патлумачыць, чаму тая ці іншая тэма вас хвалюе, і прадэманстраваць тое, наколькі вы можаце будаваць свае думкі, не саромеючыся быць незразумелымі і адстойваючы свае меркаванні.
— Падчас папярэдняй размовы з будучымі ўдзельнікамі мы абмяркоўваем розныя нюансы, каб рэдактары праграмы таксама маглі ўнікнуць у тэму, а потым падрыхтаваць яшчэ нейкі дадатковы матэрыял з відэа, меркаваннямі спецыялістаў. І мы, вядома, разумеем, што, трапляючы ўпершыню ў тэлевізійную студыю, дзеці губляюцца і ім патрэбны час і кола аднадумцаў, каб разняволіцца і размаўляць адкрыта, — зазначае кіраўнік праекта «ПІН_КОД» Ягор Шолькін. — Па папярэдніх здымках можна сказаць, што ідзем у правільным кірунку: знаёмства і размова з дзецьмі даюць нам больш дакладнае ўяўленне пра тое, чым яны сёння жывуць і пра што размаўляюць у коле сяброў. Гэта і сучасныя накірункі музыкі, і іх уяўленне пра дасягненне поспеху, і спосабы самавыяўляцца праз знешнасць, і многія іншыя тэмы. Мы гатовыя выслухаць ідэі і, калі тэма сапраўды актуальная, нават арганізуем выязную студыю для здымак у любым населеным пункце Беларусі.
Алена ДРАПКО
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.