Вы тут

Лукашэнка прапанаваў Расіі два варыянты ўрэгулявання сітуацыі з БелАЭС


Беларусь і Расія працуюць над распрацоўкай рашэння па ўрэгуляванні сітуацыі з БелАЭС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, перадае БелТА.


"Вы ведаеце, што расіяне павінны былі у 2018 годзе ўвесці першы блок, у 2019-м - другі. Але сарвалі тэрміны, а там велізарныя штрафныя санкцыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Сочы Уладзімір Пуцін прапанаваў знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне, каб не пачынаць перамовы з санкцый. Расійскі лідар таксама адзначыў, што дзяржаўны бюджэт не гатовы да гэтых выплат.

"Я кажу: добрая прапанова, у мяне будзе сустрэчная. Вы сарвалі тэрміны, значыць, давайце дамовімся, што працэнт па крэдыце скароцім да таго ўзроўню, як вы будуеце ў Венгрыі, у В'етнаме (дзесьці каля 3%). Мы не будзем ўводзіць санкцыі, і гэта як раз тое на тое і прыйдзецца. і крэдыт, калі вы тэрміны сарвалі, мы пачнем выплачваць не праз два гады, а праз пяць. Лагічна? Лагічна. Няўтульна, нязручна, але вырашылі, што ў гэтым плане мы будзем дамаўляцца: іншага не дадзена. Ці мы ўводзім санкцыі за пратэрміноўку (а там вялікія грошы), або яны пасунуцца па крэдыце. Гэта цалкам нармальна", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

Працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта.

Палітыка

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

«Асноўная задача — павысіць эфектыўнасць вытворчасці. Для гэтага патрэбна падняць аграрную галіну на больш высокі тэхналагічны ўзровень»

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.