Вы тут

У Кітаі ад каранавіруса загінулі 1770 чалавек, колькасць тых, хто захварэў, перавысіла 70 тысяч


У Кітаі па стане на 00:00 гадзін па мясцовым часе панядзелка колькасць захварэлых на пнеўманію, выкліканай каранавірусам Covid-19, склала 70 тысяч 548 чалавек, загінулі 1770 чалавек. Пра гэта інфармуе interfax.ru са спасылкай на Дзяржкамітэт аховы здароўя КНР.


За мінулыя суткі колькасць тых, хто заразіўся, павялічылася ў краіне на 2048 чалавек, смяротных выпадкаў - на 105. З іх у эпіцэнтры захворвання правінцыі Хубэй памерлі 100 чалавекі, у правінцыі Хэнань - тры чалавекі, у правінцыі Гуандун - два чалавекі.

У бальніцах краіны ў цяперашні час праходзіць курс лячэння 57934 чалавек, стан больш за 10,6 тыс. хворых ацэньваецца як цяжкі.

У той жа час, амаль 11 тыс. чалавек выздаравелі і выпісаныя з медустаноў.

На кітайскіх тэрыторыях па-за мацерыковай часткай зарэгістравана 87 новых выпадкаў захворвання: у Ганконгу - 57 (пры адным выпадку смяротнага зыходу), у Макаа - 10, на Тайвані - 20 (адзін выпадак смерці).

Усяго ў свеце, не лічачы мацерыковага Кітая, лік заражаных дасягнуў 778 чалавек. Смяротны зыход зафіксаваны ў пяці выпадках: па адным у Японіі, Ганконгу, Францыі, на Тайвані і на Філіпінах.

Прэв'ю: aljazeera.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».