Вы тут

Можна пакаштаваць фінікі, якім дзве тысячы гадоў


Навукоўцы здолелі вырасціць старажытныя расліны з насення, якое знайшлі падчас раскопак на тэрыторыі сучаснага Ізраіля.


Як піша Newsweek, гаворка ідзе пра шэсць іўдзейскіх фінікавых пальмаў, што прараслі з насення, якому каля дзвюх тысяч гадоў. Гэтыя расліны — адны з самых старажытных фруктовых дрэў у свеце, якія «прыручыў» чалавек. Фінікавыя пальмы адыгрываюць сімвалічную ролю на Блізкім Усходзе, а таксама ў мусульманстве, хрысціянстве і іўдаізме.

Даследаванні сведчаць, што вырошчваннем гэтых раслін чалавецтва займалася яшчэ ў Месапатаміі і Верхнім арабскім заліве каля сямі тысяч гадоў таму. Плады іўдзейскай фінікавай пальмы шанаваліся ў старажытным свеце за іх памер, салодкі смак і доўгі тэрмін захоўвання, а таксама за лячэбныя ўласцівасці.

«Я ўрач, і на працягу апошніх 20 гадоў вывучала пэўныя медыцынскія расліны ў гэтым рэгіёне, — кажа галоўны аўтар праекта з Цэнтра даследавання натуральнай медыцыны Луіса Борыка ў Ізраілі Сара Салон. — Наша праца паказала, што многія расліны сталі вельмі рэдкімі ці аказаліся пад пагрозай знікнення».

Яна адзначыла, што ў антычныя часы на тэрыторыі краіны раслі вядомыя фінікавыя дрэвы, якія цяпер зусім зніклі. Калі Іўдзея трапіла пад праўленне Рымскай імперыі, фінікі вельмі шанаваліся захопнікамі. Таму плады пальмы экспартавалі ў іншыя часткі свету. Культывацыя фінікавых пальмаў у рэгіёне працягвалася ў перыяды Візантыі і арабскага праўлення (ІV—XІ стагоддзі нашай эры). Але да XІX стагоддзя ад гэтай культуры дрэў не засталося і следу. Адна з прычын — змяненне клімату. Аднак знікненню дрэў садзейнічала і знішчэнне інфраструктуры з-за хваляў заваяванняў.

У 2005 годзе каманда на чале з Салон змагла прарасціць насенне іудзейскай фінікавай пальмы, якому 1900 гадоў. Яго знайшлі на гістарычным месцы паблізу Мёртвага мора ў Ізраілі. Пасля першага поспеху Салон разам з калегамі вырасцілі шэсць іўдзейскіх фінікавых пальмаў, якім дзве тысячы гадоў. Іх таксама знайшлі падчас археалагічных раскопак у іўдзейскай пустыні каля Мёртвага мора ў 1963 і 1991 гадах.

Сяргей Старынаў

Загаловак у газеце: Назад у мінулае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…