Вы тут

Драўляны калодзеж з каменнага стагоддзя знайшлі ў Чэхіі


Ва Усходняй Чэхіі пры будаўніцтве аўтамагістралі натрапілі на калодзеж узростам звыш за 7,5 тысячы гадоў. Аб гэтым піша часопіс Journal of Archaeologіcal Scіence.


Артэфакт знайшлі паблізу чэшскага горада Остраў. Ён уяўляў сабой драўляны зруб студні эпохі ранняга неаліту. Збудаванне размяшчалася ніжэй за ўзровень грунтавых вод, таму і добра захавалася.

Аб'ект мае квадратную форму 80 на 80 сантыметраў і вышыню 140 сантыметраў. Па вуглах укапаныя чатыры рыфленыя дубовыя слупы, сценкі калодзежа ўмацаваны ўстаўленымі паміж слупамі плоскімі дошкамі са слядамі апрацоўкі паліраванымі каменнымі прыладамі. Дэндрахраналагічнае датаванне паказала, што дрэвы, з якіх зроблены вуглавыя слупы, былі ссечаны ў 5481 годзе да н.э. Бакавыя дошкі адносяцца да 5256—5255 гадоў да н. э., а адна з іх — да перыяду ад 5241 да 5224 года да н. э. Гэта сведчыць аб тым, што калодзеж неаднаразова рамантавалі.

Таксама спецыялісты змаглі зрабіць высновы аб складзе мясцовых лясоў таго часу, паколькі дошкі былі выраблены з дубу, арэшніку. Акрамя таго, эксперты прыйшлі да высновы, што ў познім каменным стагоддзі жыхары Еўропы валодалі навыкамі ды інструментамі і маглі адаптаваць асяроддзе пад свае патрэбы.

Па словах археолагаў, калодзеж можа апынуцца найстаражытнейшым са знойдзеных у свеце драўляных прадметаў. Пакуль рэкорд афіцыйна не пацвердзілі. У Еўропе ёсць каля 40 падобных збудаванняў гэтага перыяду, піша «Газета.ру».

Сяргей Старынаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.