Вы тут

Хлеб як культурная каштоўнасць


На мінулым тыдні ў Міністэрстве культуры Беларусі адбылося чарговае пасяджэнне рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны.


Эксперты разгледзелі прапановы розных рэгіёнаў аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў чатырох нематэрыяльных праяў творчасці чалавека: беларускія мастацкія практыкі саломапляцення, традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны, традыцыі выпякання грачанага хлеба (на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) і тэхналогіі ды традыцыі выпякання хатняга хлеба на Міншчыне (захоўваецца ў вёсках Жораўка і Кузьмічы Любанскага раёна). На сайце ўстановы афіцыйна паведамляецца, што па ўсіх прапановах навукова-метадычная рада прыняла станоўчыя рашэнні.

Дарэчы, за 2019 год рэспубліканскі спіс папоўніўся 16 новымі аб'ектамі культурнай спадчыны, а ўсяго на дадзены момант у ім налічваецца амаль 5,5 тысячы аб'ектаў. У снежні ж, нагадаем, адзін з беларускіх абрадаў — «Юраўскі карагод» — быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Сёлета магчыма наданне адпаведнага высокага статусу традыцыі ляснога бортніцтва Беларусі і Польшчы — падрыхтоўка па гэтай намінацыі вядзецца сумесна з польскім бокам.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота kultura.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.