Вы тут

Выкапнёвы яшчар з магутным укусам выявілі у Бразіліі


У Бразіліі выявілі парэшткі продка кракадзіла. Паведамляецца, што нічога падобнага да гэтага часу не знаходзілі. Істота жыла каля 230 мільёнаў гадоў таму і мела неверагодна магутны ўкус.


Высветлілася, што выкапень жывёлы невядомага віду, выяўлены палеантолагамі, з'яўляецца далёкім продкам сучасных кракадзілаў. Артыкул, прысвечаны гэтай знаходцы, з'явіўся на старонках тэматычнага выдання Асtа Раlаеоntоlоgіса Роlоnіса. Старажытны продак кракадзілаў быў знойдзены пры вывучэнні скамянелага бруду, назапашанага каля падножжа ўзгорка Агуда. Апошні размешчаны ў гадзіне язды ад Порту-Алегрэ, яго вывучалі навукоўцы з Федэральнага ўніверсітэта Санта-Марыі, групу якіх узначаліў палеантолаг Радрыга Мюлер.

Вучоны першым звярнуў увагу на дзіўную закамянеласць. «Нічога падобнага да гэтага часу палеантолагі не выяўлялі на тэрыторыі краіны, таму знаходку можна лічыць па-сапраўднаму ўнікальнай. Цяпер мы ведаем, што тэрыторыя сучаснай Бразіліі была домам для самых першых дыназаўраў на Зямлі», — кажа Мюлер. Шкілет, які палеантолагі дасталі са старажытнага скамянелага бруду, належаў прадстаўніку сямейства Оrnіthоsuсhіdае. Раней падобных яшчараў знаходзілі толькі ў Шатландыі і Аргентыне. Новы від атрымаў назву Dуnаmоsuсhus соllіsеnsіs. Істота, мяркуючы па асаблівасцях яе сківіц, мела неверагодна магутны ўкус — гэты факт дазваляе выказаць здагадку, што жывёла харчавалася ў асноўным трупамі, гэта значыць, была падобнай на сучасных грыфаў і гіен. Укус рэптыліі мог раздрабніць косткі, а зубы, падобныя на ляза, ірваць мяса. Мюлер лічыць, што Dуnаmоsuсhus соllіsеnsіs быў павольным здыхлятнікам.

Гэтая жывёла была досыць вялікай у параўнанні з іншымі, якія жылі ў гэты перыяд, даўжынёй больш за два метры. У адрозненне ад сваіх сучасных сваякоў-кракадзілаў, Dуnаmоsuсhus соllіsеnsіs быў земнаводным. Яго чатыры канцавіны знаходзіліся пад целам, а не з бакоў. Таксама ўстаноўлена, што дагістарычная рэптылія была досыць павольнай. Верагодна, таму яна і кармілася ў асноўным трупамі жывёл, а часам, магчыма, лавіла даступную здабычу. Гэта азначае, што істота была вельмі важным звяном у харчовым ланцугу, пра існаванне якой у гэтым рэгіёне Бразіліі палеантолагі да гэтага часу нічога не ведалі. Закамянеласць Dуnаmоsuсhus соllіsеnsіs добра захавалася, таму Мюлер і іншыя даследчыкі могуць праводзіць далейшыя тэсты на трываласць укусу рэптыліі, выкарыстоўваючы камп'ютарную тамаграфію для стварэння трохмерных лічбавых мадэляў.

Сяргей Старынаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.