Вы тут

Прагноз надвор'я на тыдзень


Чарговы, але ўжо прыкметна аслабелы цыклон «Дэніс» у найбліжэйшы час яшчэ будзе вызначаць надвор'е ў большасці дзяржаў Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. І хоць яго цэнтр знаходзіцца далёка ў Баранцавым моры, на перыферыі ў атмасферы ўсталяваліся заходнія вятры, якія гоняць на ўсход вільготнае цёплае акіянічнае паветра, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра ўплыў цыклону будзе ўжо нязначны. На большай частцы тэрыторыі краіны ападкі спыняцца, толькі месцамі па поўначы магчымыя кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да плюс 3, удзень — ад плюс 2 да 8 градусаў цяпла.

У чацвер на тэрыторыю нашай краіны прыйдзе наступны атмасферны фронт з Балтыйскага мора. Пад яго уздзеяннем павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. На большай частцы краіны пройдуць мокры снег і дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Уначы — ад мінус 3 градусаў да плюс 3 градусаў, удзень — 1—7 цяпла. Атмасферны ціск пачне расці ў пятніцу. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы мокры снег, удзень месцамі магчымы ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла, удзень — плюс 1—6 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя з Атлантыкі да берагоў Скандынаўскага паўвострава падыдзе чарговы шырокі і магутны цыклон. Зноў узмоцніцца вецер. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: natworld.info

Загаловак у газеце: Як у сакавіку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».