Вы тут

Гаагскі суд абавязаў Расію выплаціць $50 млрд па справе ЮКАСа


Апеляцыйны суд Гаагі абавязаў Расію выплаціць 50 мільярдаў даляраў былым акцыянерам кампаніі ЮКАС, паведамляе ria.ru са спасылкай на кіраўніка Міжнароднага цэнтра прававой абароны Андрэя Кандака, які прадстаўляе інтарэсы Расіі ў дадзенай справе.


Пасля вынясення рашэння ў Мінюсце Расіі адзначылі, што Расія працягне адстойваць свае законныя інтарэсы ў гэтым працэсе.

У ліпені 2014 года трацейскі суд у Гаазе аднагалосна задаволіў іск былых акцыянераў ЮКАСа і абавязаў Расію выплаціць ім 50 мільярдаў долараў. Масква абскардзіла гэтае рашэнне.

У красавіку 2016 года Акруговы суд Гаагі адмяніў рашэнне, патлумачыўшы, што справа не знаходзіцца ў кампетэнцыі Гаагскага арбітражу.

Прэв'ю: znak.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.