21-гадовы жыхар адной з вёсак Гродзенскага раёна бавіў час на дыскатэцы ў абласным цэнтры. У клубе па вуліцы Лідскай ён паспрабаваў пазнаёміцца з дзяўчынай, аднак сябар яе хлопца зрабіў яму заўвагу.
Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Кастрычніцкага РАУС г. Гродна, паміж маладымі людзьмі ўзнік канфлікт. Спусціўшыся ў фае забаўляльнага цэнтра, яны пачалі размаўляць, аднак мірна вырашыць сітуацыю не ўдалося. Ініцыятар знаёмства нанёс апаненту удар кулаком у сківіцу.
Працягнуць бойку не дазволілі супрацоўнікі аховы цэнтра. На буйнага наведвальніка выклікалі міліцыю. Раней ён да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся.
Па заключэнні эксперта пацярпеламу 23-х гадоваму жыхару Гродна прычынены менш цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пералому сківіцы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: gomel.today
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.