Вы тут

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «Раснафты»


З Ігарам Сечыным, галоўным выканаўчым дырэктарам кампаніі, кіраўнік краіны абмеркаваў нафтавыя пытанні.


«Хаваць няма чаго. Хацеў бы абмеркаваць з кіраўніком найбуйнейшай нафтаздабыўнай кампаніі, публічнай кампаніяй сітуацыю, якая складваецца ў нашых узаемаадносінах, можна сказаць, Беларусі і Расіі па нафце», — сказаў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што з Ігарам Сечыным жадае параіцца, як дзейнічаць далей і працаваць з «Раснафтай». У мінулым годзе кампанія паставіла ў Беларусь палову «чорнага золата», якое наша дзяржава пакупала ў Расіі і перапрацавала на айчынных НПЗ.

«Хацелася б поўнай яснасці. Карыстаючыся тым, што мы даўно ведаем адзін аднаго (не афішырую гэтага), вы і падкажыце нешта, і мы зможам умовіцца аб далейшым нашым супрацоўніцтве», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ігар Сечын падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за запрашэнне і магчымасць абмеркаваць актуальную тэму з ім.

«Я вельмі цаню тыя даверлівыя адносіны, якія існуюць паміж намі. І хацеў бы сказаць, што „Раснафта“ з’яўляецца адным з буйных інвестараў у эканоміку Беларусі і мы з’яўляемся ўдзельнікамі акцыянернага капіталу Мазырскага НПЗ. У нас ёсць сетка заправак на тэрыторыі Беларусі. Невялікая, але працуе 36 АЗС, — канстатаваў Ігар Сечын. — І адказваючы на ваша пытанне, што рабіць далей, Аляксандр Рыгоравіч, трэба працаваць разам, канечне ж. Мы настроены канструктыўна».

Даведка 

«Раснафта» — найбуйнейшая нафтагазавая карпарацыя свету. Па інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце кампаніі, у 2019 годзе ўзровень здабычы вугляродаў склаў больш за 285 мільёнаў тон нафтавага эквіваленту, пры сярэднесутачным узроўні здабычы каля 5,8 мільёна бараляў. Гэты вынік адзін з найлепшых у глабальнай галіне. Аб’ём перапрацоўкі нафты і газавага кандэнсата за мінулы год — 110 мільёнаў тон. З іх 10 мільёнаў — на нафтаперапрацоўчых заводах кампаніі за мяжой. Кампанія валодае сеткай заправак на тэрыторыі Беларусі, якая складаецца з 36 АЗС.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.