Вы тут

Тыдзень роднай мовы пройдзе ў БДУ


Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, стартуе ў Беларускім дзяржаўным універітэце 21 лютага.


Ва ўрачыстым адкрыцці возьмуць удзел першы прарэктар БДУ Дзмітрый Мядзведзеў, дэкан філалагічнага факультэта Іван Роўда, пісьменнік, крытык Анатоль Бутэвіч, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашане і прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Вячаслаў Рагойша. Таксама ў гэты дзень адбудзеуцца літаратурная сустрэча студэнтаў-філолагаў з беларускімі і замежнымі пісьменнікамі Зояй Падліпскай, Сафіяй Ворсай  (Беларусь), Ларой Продан (ЗША) і Вікторыяй Левінай (Ізраіль). Госці прэзентуюць калектыўны зборнік жаночай прозы пра каханне “Update” у перакладзе на беларускую мову і абмяркуюць са сваімі чытачамі праблемы мастацкага перакладу і развіцця літаратуры на сучасным этапе.

Перакладчыцкіх днём стане 22 лютага. Аб апошніх тэндэнцыях у гэтай галіне раскажа перакладчык кніг пра Гары Потэра, твораў Артура Конана Дойла і іншых сусветных аўтараў на беларускую мову, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Алена Лянкевіч.

24 лютага ў творчую гасцёўню завітаюць паэты-сучаснікі Леанід Дранько-Майсюк і Наталля Давыдзенка. Сустрэча будзе прысвечана 85-гадоваму юбілею Рыгора Барадуліна. На наступны дзень, 25 лютага, адбудуцца Рэспубліканскія чытанні, прымеркаваныя да 90-годдзя прафесара, загадчыка кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ ў 1993-1996 гадах Леаніда Бурака.

Прэзентацыя кнігі доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы “Верш. Паэзія” адбудзецца 26 лютага.

Завершыцца Тыдзень роднай мовы 27 лютага інтэлектуальна-пазнавальнай гульнёй "Філалогія і Я", у якой прымуць удзел першакурснікі спецыяльнасцяў “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія” і “Славянская філалогія”. Студэнтаў чакаюць "Рэкламны”, “Прывітальны”, “Паэтычны”, “Эўрыстычны”, “Крэатыўны”, “Фразеалагічны”, “Літаратурны”, “Песенны” і “Музычны”  конкурсы . Пляцоўкай для ўсіх акцый стане філалагічны факультэт БДУ (вуліца К.Маркса, 31).

Акрамя таго, у гэтыя дні тэматычныя мерапрыемствы пройдуць на сямі факультэтах БДУ: сацыякультурных камунікацый, механіка-матэматычным, філасофіі і сацыяльных навук, юрыдычным, гістарычным, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод па ініцыятыве ЮНЕСКА 21 лютага.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: lmlnews.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.