17 лютага на факультэце журналiстыкi ў рамках кластара культурнай накiраванасцi адбыўся майстар-клас галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць" Святланы Воцінавай.
Спадарыня Святлана распавяла пра тое, якім павінен быць матэрыял, каб яго надрукавалі на старонках часопіса, якія рубрыкі і калонкі могуць стаць пляцоўкай для першых творчых спроб студэнтаў, якія памылкі і недахопы часцей сустракаюцца ў творах аўтараў-пачаткоўцаў. Таксама кожны прысутны выканаў невялікае заданне: паспрабаваў сябе ў ролі стыльрэдактара. А самыя зацікаўленыя атрымалі ў падарунак нумары часопіса "Маладосць".
Фотаздымкі Анастасіі Рцішчавай, вучаніцы сярэдняй школы №162
Крыніца: http://journ.bsu.by/vse-novosti/975-galo-ny-redaktar-chasopisa-maladosts-svyatlana-votsinava-pravyala-majstar-klas-na-fakultetse-zhurnalistyki.html
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны