Вы тут

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце з'явяцца дзве новыя спецыяльнасці


З новага навучальнага года на інжынерным факультэце пачнуць падрыхтоўку па спецыяльнасці "вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій". Навучанне па дадзенай спецыяльнасці будзе арыентавана на канструктарскую, тэхналагічную і інжынірынгавую дзейнасць у галіне 3D-тэхналогій у машына-і прыборабудаванні. У якасці ўступных выпрабаванняў абітурыентам неабходна будзе здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай ці беларускай мове, матэматыцы і фізіцы. На дзённай форме тэрмін навучання складзе чатыры гады. Па заканчэнні ВНУ выпускнікам будзе прысвоена кваліфікацыя "інжынер".


На факультэце славянскіх і германскіх моў будзе ажыццяўляцца набор па спецыяльнасці "Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)" на такі ж тэрмін навучання. Для паступлення абітурыентам трэба  напісаць ЦТ па рускай  і англійскай мовах, а таксама здаць ва ўніверсітэце ўнутраны экзамен па рускай літаратуры. Па заканчэнні выпускнікам будзе прысвоена кваліфікацыя выкладчыка.

Таксама ў новым навучальным годзе на факультэце эканомікі і права ў Баранавіцкім дзяржуніверсітэце адновіцца падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці "эканоміка і арганізацыя вытворчасці". Для паступлення спатрэбяцца вынікі ЦТ па рускай ці беларускай мове, матэматыцы і замежнай мове.

У цяперашні час на чатырох факультэтах БарДУ навучаюцца больш за 3,2 тысячы студэнтаў, уключаючы замежных. У Дзень адкрытых дзвярэй, які пройдзе ў ВНУ 22 лютага, абітурыенты змогуць атрымаць падрабязную інфармацыю аб новых і ўжо існуючых спецыяльнасцях. Для іх будуць арганізаваныя адкрытыя заняткі, майстар-класы і экскурсія па ўніверсітэце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.