Вы тут

Заканадаўцы плануюць зрабіць больш жорсткімі ўмовы знаходжання ў ЛПП


Да асоб, накіраваных у ЛПП не першы раз і раней судзімых, прапануецца прымяняць больш строгія правілы ўтрымання. У прыватнасці, паменшыць норму жылой плошчы з двух з паловай да двух квадратных метраў, а магчымасць атрымання пасылак ці перадач — да трох разоў, бандэроляў ці дробных пакетаў — да двух на працягу года.


Працягласць асабістага часу прапануецца скараціць да гадзіны (у адрозненне ад «навічкоў», якія маюць тры гадзіны). Таксама ў выпадку прыняцця змяненняў на асабовы рахунак будзе залічвацца не 25, а 15 % заработнай платы.

Гэтыя і іншыя прапановы разглядаліся на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Як паведаміў журналістам старшыня камісіі Алег БЕЛАКОНЕЎ, праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку ва ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» унесены ў ніжнюю палату парламента 29 лістапада мінулага года. Галоўны распрацоўшчык законапраекта — Міністэрства ўнутраных спраў.

«Папярэдні закон існуе ўжо дзесяць гадоў. Былі выдадзены ключавыя ўказы, дэкрэты Прэзідэнта, у тым ліку № 3, якія патрабуюць прывядзення сістэмы прафілактыкі правапарушэнняў і накіравання грамадзян, а таксама ўмоў іх знаходжання ў лячэбна-працоўных прафілакторыях да адной роўнасці», — растлумачыў Алег Белаконеў.

Ён паведаміў, што ў праекце прадугледжана азначэнне новай катэгорыі людзей, якія могуць накіроўвацца і знаходзіцца ў ЛПП: працаздольныя грамадзяне, якія не працуюць і вядуць асацыяльны лад жыцця. У камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва з'явіцца права прымаць адпаведнае рашэнне. Для такой меры чалавек мусіць быць прызнаны хранічным алкаголікам, наркаманам ці таксікаманам і здзейсніць два адміністрацыйныя правапарушэнні ў стане ап'янення, падкрэсліў дэпутат.

Сярод іншага на пасяджэнні камісіі прапанавана выключыць неабходнасць праходжання паўторнай медыцынскай камісіі на працягу года, што дазволіць удвая скараціць колькасць аглядаў (штогод у ЛПП змяшчаецца каля шасці тысяч грамадзян).

Законапраект будзе разгледжаны на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: svaboda.org

Загаловак у газеце: Другі раз — яшчэ горш

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.