Вы тут

Новая кніга беларускага кітаяведа


У мінскім выдавецтве «Народная асвета» пабачыла свет даследванне беларускага вучонага Віктара Гермянчука, прысвечанае старажытнакітайскай філасофіі кіравання. Назва ў кнігі досыць цікавая і разам з тым канкрэтная, скіраваная на сутнаснае вырашэнне тэмы, — «Кітайскае мастацтва сэрца».


Вось што акрэслівае тэматычныя абсягі выдавецкая анатацыя: «Кніга прысвечана старжытнакітайскай філасофіі кіравання. Гэта мастацтва сэрца здаўна служыла асновай фарміравання кітайскай бюракратыі і сістэмы выхавання палітычнай эліты, маральныя якасці якой закліканы забяспечыць цесную сувязь паміж духоўным удасканальваннем асобы і гуманістычнай скіраванасцю перамен». І далей: «Адрасуецца спецыялістам у галіне тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання, слухачам і студэнтам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, усім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Кітая». Наклад выдання, выпуск якога ажыццёўлены пры дапамозе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, — 500 асобнікаў.

У «Кітайскім мастацтве сэрца» — тры раздзелы: «Мудрасць канфуцыянства»; «Шлях-Дао даосаў»; «Пад пустымі нябёсамі». Дарэчы, яшчэ раней, у 2017 і 2019 гадах вучоны выдаў дзве кнігі, прысвечаныя Кітаю, — «Кітай. Крылы дракона» і «Чыноўнікі ў старым і новым Кітаі».

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.