Вы тут

Губернатараў сабралі на вайсковы збор


На базе палігона Лосвіда ў Віцебскім раёне прайшоў збор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны Беларусі з кіраўнікамі абласцей і горада Мінска, рэгіянальных камісарыятаў, паведамілі ў Міністэрстве абароны.


Такія мерапрыемствы праводзяцца сістэматычна. «Сутнасць гэтага збору ў тым, што да ўдзельнікаў даведзены асаблівасці вядзення ўзброенай барацьбы на часова захопленай праціўнікам тэрыторыі, асноўныя тэндэнцыі змен ваенна-палітычнай абстаноўкі, падыходы Генштаба УС да арганізацыі і вядзення тэрытарыяльнай абароны», — адзначыў начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.

Была арганізавана дэманстрацыя ўзбраення, асаблівасцяў размяшчэння і парадку дзеянняў фарміраванняў тэрытарыяльных войскаў і падраздзяленняў сіл спецаперацый. Практычная частка збору ўключала адпрацоўку дзеянняў падраздзяленняў у населеным пункце і ў тыле праціўніка, у тым ліку з выкарыстаннем вадалазаў. Важнай часткай стала ўручэнне сцягоў тэрытарыяльнай абароны кіруючаму складу абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў.

«Кожны мужчына павінен ведаць, як абараніць сваю сям'ю, а кіраўнік абавязаны разумець, як абараніць падуладны яму рэгіён. Змяняецца тэхніка, трэба ісці ў нагу з часам, разумець, з якой зброяй стаяць каля граніцы», — перакананы старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

Пытанням тэрытарыяльнай абароны ўдзяляецца вялікая ўвага. 2020 год таксама будзе насычаны адпаведнымі мерапрыемствамі. Запланаваныя вучэнні ў Гродзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях, штабныя трэніроўкі. Акрамя таго, як паведаміў Аляксандр Вальфовіч, Генштабам будуць праведзены раптоўныя комплексныя праверкі раённых штабоў тэрытарыяльнай абароны.

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.