Вы тут

У Палтаве адкрыецца Цэнтр украінска-беларускіх кніжных сувязяў


Толькі-толькі завяршыўся Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час», які супаў з правядзеннем XXVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, як ад удзельнікаў форуму прыходзяць добрыя весткі. У Палтаве (Украіна), паведамляе літаратуразнаўца, перакладчык, культуролаг Глеб Кудрашоў, прынята рашэнне адкрыць у мясцовым універсітэце Цэнтр украінска-беларускіх кніжных сувязяў.


Своеасаблівая лабараторыя дружбы паміж дзвюма культурамі, дзвюма літаратурамі будзе працаваць на факультэце філалогіі і журналістыкі. Аснову цэнтра складзе бібліятэка беларускай літаратуры, якую Міністэрства інфармацыі Беларусі перадало ў Палтаву ў маі 2019 года. Мяркуецца, што такая ж бібліятэчка будзе перададзена ва ўніверсітэт і сёлета. Навінкі беларускага кнігавыдання паступяць у Палтаву у межах праграмы па падтрымцы беларусаў замежжа, якую рэалізоўваюць сумесна міністэрствы замежных спраў і інфармацыі Беларусі.

Мяркуецца, што Цэнтр украінска-беларускіх кніжных сувязяў адкрыецца ў верасні 2020 года.

Варта нагадаць, што Глеб Кудрашоў неаднойчы бываў у Беларусі, з'яўляецца аўтарам кнігі пра шаўчэнкаўскія адрасы памяці ў нашай краіне.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

«Наша агульная задача — яшчэ мацней аб’яднацца і працаваць на карысць роднай Беларусі»

Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны