Вы тут

У жыхара Полацкага раёна знойдзены арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны


Участковымі мясцовага РАУС быў знойдзены склад боепрыпасаў і іх састаўных частак часоў ВАВ. Усё гэта выявілі ў кватэры 31-гадовага жыхара Полацкага раёна.


Па інфармацыі УУС Віцебскага аблвыканкама, прыбыўшай следча-аператыўнай групай былі канфіскаваны: два артылерыйскія ўзрывальнікі, граната Ф-1, корпус артылерыйскага снарада калібру 76 мм, часткі корпуса процітанкавых мін, складнікі магазіна нямецкага пісталет-кулямёта “МП-40” і савецкага пісталета-кулямёта “Шпагіна”, хваставы стабілізатар мінамётнай міны, складаныя часткі вінтовак.

Пазней высветлілася, што гэта далёка не ўсе артэфакты вайны. У прыватным доме адной з вёсак Полацкага раёна мужчына захоўваў мінамётную міну калібру 81 мм, артылерыйскі снарад калібру 37 мм, два артылерыйскія ўзрывальнікі, 25 патронаў рознага калібру часоў ВАВ і паляўнічую стрэльбу.

Як патлумачыў сам мужчына, боепрыпасы і складовыя часткі зброі ён знайшоў у лесе, працуючы зборшчыкам жывіцы на адным з прадпрыемстваў Полацка. З мэтай папаўнення свайго бюджэту меў намер здаць гэты арсенал у пункт прыёму металу.

Выбухованебяспечныя прадметы знішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5530 унутраных войск МУС. Следчымі заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: nord-news.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».