Вы тут

Сістэма апавяшчэння правяраецца ў Беларусі, абаненты двух мабільных аператараў атрымаюць СМС


Абаненты двух мабільных аператараў атрымаюць СМС у час праверкі сістэмы апавяшчэння насельніцтва, паведамілі БЕЛТА ў МНС.


"Сёння стартуе міжведамасная акцыя "Адзіны дзень бяспекі". Будзе правярацца сістэма апавяшчэння. Абаненты А1 і МТС атрымаюць СМС", - праінфармавалі ў МНС.

Будуць разасланы паведамленні з тэкстам: "Праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння, ніякіх дзеянняў не патрэбна".

Акцыя "Адзіны дзень бяспекі" праходзіць у Беларусі з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні намаганні ўсіх дзяржорганаў накіраваны на развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. Сістэма апавяшчэння будзе правярацца ў тым ліку з выкарыстаннем эфіру радыёстанцый і інтэрнэт-рэсурсаў. На прамысловых прадпрыемствах, небяспечных аб'ектах і ў будынках з масавым знаходжаннем людзей пройдуць трэніроўкі дзеянняў у выпадку пажару. Будуць правераны сілы грамадзянскай абароны, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай, калектыўнай абароны, уменне аказваць дапамогу пацярпелым, арганізоўваць і кіраваць эвакуацыяй.

Правядуць і мерапрыемствы для павышэння ўзроўню бяспекі на дарогах, конкурсы па тэматыцы ў навучальных установах, будуць разгорнуты навучальныя пляцоўкі ад МНС. Пройдуць тэматычныя сустрэчы з жыхарамі. Асаблівую ўвагу ўдзеляць рабоце камісій. Будзе праведзены дэталёвы аналіз прычын і ўмоў, што садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.