Вы тут

БЧ плануе да 2025 года купіць 10 цягнікоў Stadler


Беларуская чыгунка плануе ў 2021-2025 гадах купіць 10 цягнікоў Stadler, піша БЕЛТА са спасылкай на БЧ.


"Планы далейшага развіцця лакаматыўнай гаспадаркі прадугледжваюць набыццё ў 2021-2025 гадах дзесяці адзінак электрапаяздоў міжрэгіянальных ліній пяцівагоннай састаўнасці вытворчасці ЗАТ "Штадлер Мінск". Таксама плануецца закупка электравозаў серыі БКГ у колькасці 15 адзінак з магчымасцю вядзення пасажырскіх цягнікоў", - паведамілі ў прэс-цэнтры.

У гэтым годзе на абнаўленне рухомага саставу, мадэрнізацыю машын, абсталявання, транспартных сродкаў БЧ плануе асвоіць каля Br97 млн. У 2019 годзе на гэтыя мэты накіравалі больш за 86 млн рублёў, з'явіліся тры новыя дызель-паязды. Да канца бягучага года плануецца пастаўка яшчэ трох дызель-паяздоў шасцівагоннай састаўнасці.

Для павышэння эфектыўнасці работы лакаматыўнай гаспадаркі плануецца лічбавая трансфармацыя яго вытворчых працэсаў з рэалізацыяй канцэпцый "Лічбавы лакаматыў" і "Лічбавае дэпо".

У планах на 2021-2025 гады прадоўжыць абсталяванне цягавага і маторвагоннага рухомага саставу ўстройствамі ўніверсальнага камунікацыйна-навігацыйнага блока, манеўравых лакаматываў - сістэмамі спадарожнікавай навігацыі.

Прэв'ю: belrynok.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».