Вы тут

Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Клічаўскім райвыканкаме


Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Клічаўскім райвыканкаме.


На прыём да яго людзі запісаліся па розных пытаннях. Так, жыхароў аднаго з аграгарадкоў непакоіць лёс іх мясцовай школы. Ці не закрыюць яе з часам? Людзям вельмі не хацелася б такога павароту падзей. Міхаіл Русы супакоіў: школу трэба абавязкова зберагчы. Бо, на яго думку, аграгарадок без школы — не аграгарадок.

Быў зварот індывідуальнага прадпрымальніка па ўзніклых, на яго погляд, несправядлівых праблемах з налічэннем яму страхавога стажу для прызначэння ў будучым пенсіі. Міхаіл Русы традыцыйна падказваў варыянты вырашэння пытанняў. Напрыклад, на зварот жыхаркі Клічава, якая скардзілася на адсутнаць асвятлення цёмнага ўчастка вуліцы на ўскрайку раённага цэнтра. Страшна позна вечарам ці ноччу вяртацца дамоў з работы: побач лес, людзей звычайна нікога... Міхаіл Іванавіч даў, як здаецца, слушную параду прадстаўнікам раённых улад, як без асаблівых выдаткаў наладзіць асвятленне тэрыторыі каля дома жанчыны.

Але было пытанне, якое вельмі часта гучыць у час асабістых прыёмаў грамадзян членамі Савета Рэспублікі. Прычым з розных куткоў краіны. Гэта зямельнае пытанне. Вось і зараз жанчына прыйшла са скаргай: не дазваляюць пабудаваць хлеўчык побач з домам, дзе яна цяпер жыве з сям'ёй. Звярталася ў райвыканкам, іншыя інстанцыі, але безвынікова. Аказваецца, нехта калісьці зрабіў няправільную рэгістрацыю зямельных участкаў, а цяпер ад гэтага пакутуе канкрэтны чалавек. Пытанне старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі ўзяў на асабісты кантроль. Па яго словах, гэта няправільна, калі пры наяўнасці свабоднай зямлі людзям не дазваляюць узводзіць дробныя гаспадарчыя пабудовы для ўтрымання жывёлы і птушак.

Пасля прыёму грамадзян Міхаіл Русы адзначыў, што амаль 90 працэнтаў зваротаў наконт канфліктных сітуацый вакол зямельных участкаў (іх рэгістрацыі, адводу і г. д.) — гэта сумесны вынік недапрацоўкі, а часам і халатнасці органаў мясцовай улады, пасялковых выканкамаў і сельскіх Саветаў пры падрыхтоўцы першасных дакументаў па зямельных пытаннях, а таксама тых арганізацый, якія прымалі адпаведныя рашэнні.

Напрыканцы сустрэчы ў Клічаве старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні звярнуў увагу на тое, што цяпер выязныя пасяджэнні камісіі ў рэгіёнах сумясцяць з правядзеннем прыёмаў грамадзян. Што датычыцца далейшага лёсу зваротаў жыхароў Клічаўскага раёна, то яны будуць сістэматызаваны, вывучаны і разгледжаны з удзелам спецыялістаў.

Леанід ТУГАРЫН

Загаловак у газеце: Школа, страхавы стаж і зямельнае пытанне

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.