Вы тут

Беларусь чакае два танкеры нафты з перевалкай у Літве


Канцэрн "Белнафтахім" пацвердзіў інфармацыю аб куплі яшчэ двух танкераў нафты з перавалкай ў Літве.


"Так, пацвярджаю", - заявіў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка interfax.ru

Разам з тым ён адзначыў, што пакуль не можа назваць краіну-прадаўца нафты.

Раней BNS са спасылкай на "Літоўскія чыгункі" (Lietuvos gelezinkeliai) паведаміла, што ў Клайпеду (Літва) у сакавіку прыйдуць яшчэ два грузы нафты для Беларусі - два танкеры даставяць па 85 тыс. тон нафты.

Па словах прадстаўніка кампаніі Марцінаса Бурбо, нафтатрэйдар "Беларуская нафтавая кампанія" (БНК) інфармаваў жалезныя дарогі, што танкеры чакаюцца 3-4 сакавіка і 13-15 сакавіка.

Менеджэр Klaipedos nafta (аператар нафтатэрмінала ў Клайпедзе) па камунікацыі Арынта Баркаускайтэ сказала BNS, што пакуль незразумела, адкуль прыйдзе нафта, невядомыя таксама і назвы танкераў.

Lietuvos gelezinkeliai плануе перавозіць з Клайпеды да беларускай мяжы па 100-150 вагонаў з нафтай у суткі.

Прэв'ю: "Белнафтахім"

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.