Вы тут

Сёлета на Гродзеншчыне запусцяць некалькі дзясяткаў новых інвестпраектаў


Галоўны акцэнт зроблены на інвестыцыйнай палітыцы. Хоць летась прыток замежных інвестыцый у рэгіён склаў 300 мільёнаў долараў, не ўсе прагнозныя паказчыкі ўдалося выканаць. Сёлета будзе дадзены старт некалькім дзясяткам новых інвестпраектаў.


У размове з журналістамі старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў адзначыў, што за мінулы год нямала дасягнута. Рэгіён зрабіў значны крок наперад у сацыяльна-эканамічным развіцці, але не ўсе рэзервы задзейнічаны. З васьмі асноўных паказчыкаў эфектыўнасці работы выканана пяць. У ліку станоўчых — знешнеэканамічная дзейнасць. Рост экспарту склаў 111 %, гэта сведчыць пра тое, што прадукцыя гродзенскіх вытворцаў запатрабавана на знешніх рынках і добра прадаецца. Развіваецца экспарт паслуг, асабліва ў транспартнай, будаўнічай і турыстычнай сферах.

— Тыя намаганні, што прадпрымае вобласць, даюць свой плён, — адзначыў Уладзімір Краўцоў. — Але мы маглі б зрабіць яшчэ больш. Напрыклад, ёсць праблемы ў экспартнай дзейнасці такіх прадпрыемстваў «Белнафтахіма», як «Гродна Азот» і «Лідская лакафарба». Вядома, на іх рабоце адлюстроўваецца нестабільная сітуацыя з нафтай, таму трэба пераарыентавацца і прыняць меры, якія выпрацаваны эканамічным штабам рэгіёна.

Забяспечаны прагноз па зарплаце. На канец мінулага года шэсць раёнаў выйшлі на ўзровень штомесячнай аплаты вышэй за тысячу рублёў. Зніжана напружанасць на рынку працы. Створана больш за пяць тысяч рабочых месцаў. Цяпер у вобласці на аднаго беспрацоўнага прыпадае ў сярэднім дзесяць вакансій.

— Нягледзячы на розныя праблемы, нам удалося напоўніць наш бюджэт, атрымаць тыя даходы, якія планавалі, і рэалізаваць іх у сацыяльных праграмах, — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. — Летась у вобласці ўведзены такія буйныя аб'екты, як школы, бальніцы, садкі, спартыўныя цэнтры. Такая ж задача стаіць і на гэты год.

Будзе працягнута работа па вырашэнні тых пытанняў, якія хвалююць насельніцтва. Гэта рамонт і будаўніцтва дарог, бытавыя і жыллёва-камунальныя пытанні, у прыватнасці, забяспечанасць якаснай пітной вадой, работа з адходамі, капітальны рамонт жылля.

Разам з тым будзе ўдзяляцца значная ўвага новым вектарам замежнага супрацоўніцтва. Сёлета ў Гродне будзе праходзіць Беларуска-Украінскі форум рэгіёнаў, да якога вобласць актыўна рыхтуецца. Днямі гродзенская дэлегацыя наведае Херсонскую вобласць Украіны, каб замацаваць супрацоўніцтва. Яшчэ адна прадстаўнічая дэлегацыя ў лютым адпраўляецца ва Узбекістан на міжнародны кірмаш з мэтай знайсці новых партнёраў. Заходні вектар — Літва і Польшча — прадугледжвае работу па шэрагу трансгранічных праектаў у рамках ЕС. Іх сёлета плануецца рэалізаваць звыш 60.

Важны акцэнт будзе зроблены на турыстычны патэнцыял рэгіёна. На гэты аспект падчас сесіі звярнуў увагу старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук. Ён падкрэсліў, што гэтаму кірунку апошнім часам удзяляецца шмат увагі, развіваецца турыстычная інфраструктура. З кожным годам колькасць турыстаў расце, за пяць гадоў паток павялічыўся амаль у пяць разоў. І гэтую планку трэба ўзняць на яшчэ вышэйшы ўзровень.

На сесіі была зацверджана абласная інвестыцыйная праграма па фінансаванні 140 аб'ектаў. На гэтыя мэты з бюджэту будзе накіравана звыш 130 мільёнаў рублёў. З іх 77 — на сферу жыллёвага будаўніцтва і звыш 50 — на аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.

У тэму

Лепшым дасталіся косы

Падведзены вынікі конкурсу, які вось ужо некалькі гадоў праводзіць Гродзенская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў сярод органаў мясцовага самакіравання.

Як расказаў старшыня асацыяцыі Анатоль Нікіцін, усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 64 сельскія Саветы, 79 старастаў і старшынь аграгарадкоў і 22 камітэты тэрытарыяльнага самакіравання. Пераможцамі сталі 11 прадстаўнікоў раёнаў і два камітэты. Яны вызначаны па такіх крытэрыях, як стварэнне добрага мікраклімату, дапамога ў вырашэнні надзённых праблем жыхароў населеных пунктаў і дамавых тэрыторый. Таксама важным момантам стала падрыхтоўка да знамянальнай даты — Дня Перамогі.

— Мы ўсе абавязаны даглядаць сваю тэрыторыю, той участак, дзе жывеш. За гэтым павінны сачыць не толькі ўлады і дворнікі, але і кожны з нас, — заўважыў Анатоль Нікіцін. — У нас тысячы сельскіх Саветаў, тысячы старастаў. У конкурсе перамаглі шэсць сельскіх Саветаў, шэсць старастаў і два камітэты. Былі і недахопы ў рабоце. Хачу вызначыць станоўчы прыклад Абухаўскага сельскага Савета, дзе людзі сапраўды падтрымліваюць парадак, ганарацца сваім аграгарадком, і гэта дае свой вынік.

Сярод каштоўных падарункаў — трымеры (маторныя косы) і чайныя сервізы.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв'ю: inform.kz

Загаловак у газеце: Задзейнічаць усе рэзервы

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.