Вы тут

Тэнісістка Арына Сабаленка прыняла рашэнне аднавіць працу з трэнерам Дзмітрыем Турсунавым


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка распавяла пра свае ўзаемаадносіны з трэнерам Дзмітрыем Турсунавым, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на "Прессбол".


Спартсменка адзначыла, што прыняла рашэнне аднавіць працу з Турсунавым.

- Проста цяжка, калі ў людзей аднолькавы характар. Тым больш такі, як у нас, - сказала Арына.

Паводле яе слоў, яны з трэнерам цалкам могуць ускіпець, казаць адзін аднаму грубыя словы і нават пагражаць звальненнем. У такім выпадку ім лепш разысціся на некаторы час (часам досыць і гадзіны), каб проста астыць.

Арына лічыць: гэта ўсё толькі таму, што кожны хоча як лепш і па-свойму перажывае за канчатковы вынік.

Прэв'ю: championat.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».