Вы тут

ДАІ Міншчыны і Гомельшчыны з 21 па 23 лютага правядзе адпрацоўку дарог


Як паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама, Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці  ў пятніцу і выхадныя правядзе масіраваную адпрацоўку аўтадарог Слуцкага і Салігорскага раёнаў, а таксама прылеглых да іх тэрыторый з мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў.


Будзе весціся кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню нецвярозых кіроўцаў і асоб, якія не маюць або пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі, фактаў парушэння правілаў абгону і перавозкі пасажыраў (у першую чаргу -- дзяцей), не прадастаўлення перавагі пешаходам, а таксама парушэнням ПДР з боку пешаходаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху .

Таксама ў перадвыхадныя і выхадныя дні -- 21-23 лютага - супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці на тэрыторыі Ельскага, Калнкавіцкага, Мазырскага і Светлагорскага раёнаў будуць праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтамабільнай дарогі Р-31 Бабруйск – Мазыр -- мяжа Украіны з мэтай спынення парушэнняў ПДР, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху.

Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у рабоце супрацоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Нарады ДПС будуць выстаўлены ў месцах, якія маюць павышаную верагоднасць здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў, і аснашчаны прыборамі фота і відэафіксацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: 4esnok.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».