Вы тут

Лукашэнка лічыць справядлівай цану на расійскі газ для Беларусі «ў раёне да $90»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пры цяперашніх умовах на сусветным рынку энерганосьбітаў расійскі газ для Беларусі павінен каштаваць каля $90 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам.


«Што датычыцца прыроднага газу, сёння ў Еўропе (і гэта мне сказаў не наш міністр, а буйны расійскі прадпрымальнік — з Сечыным (кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын  — Заўвага БЕЛТА) мы казалі, ён жа таксама газам займаецца) газ менш за $110. Гэта там — у Еўропе — на біржах. Значыць, у нас ён у раёне да $90. Калі браць сусветную цану», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Так, там ёсць працяглыя, яшчэ нейкія кантракты. Але ж доўгатэрміновыя кантракты па газе заўсёды прывязваюцца да цаны на нафту. І калі адбылося падзенне цэны на нафту, значыць, адбылося падзенне цэны на прыродны газ. Таму $127 — сёння ўжо ў свеце такой цаны няма», - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што гэта трэба мець на ўвазе. «І ты (звяртаючыся да Уладзіміра Сямашкі. — Заўвага БЕЛТА) лепш за мяне ведаеш гэта, як гэта лічыцца», — сказаў Прэзідэнт.

«Таму пазіцыя наша па нафце і па пастаўках прыроднага газу з Расіі, па цэнах абсалютна праяснілася. І ў гэтым кірунку мы павінны працаваць. І гэта ўсё кладзецца на цябе, хто б да цябе з міністраў ні прыязджаў», — рэзюмаваў беларускі лідар.


Лукашэнка ацаніў страты Беларусі ад змяншэння ў Расіі экспартнай пошліны на нафту ў $ 420-430 млн

«Пасля перамоў з Пуціным і яго прапановы мы палічым цяпер. Гэта ж просты падлік — нашы страты ад змяншэння мытнай пошліны на нафце. І да ўзроўню гэтага года, пры 24 млн т, — гэта прыкладна $420-430 млн, якія мы губляем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Пуцін прапанаваў, што гэтыя грошы яны Беларусі кампенсуюць. Ён прызнаў, што гэта справядліва», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён пры гэтым спаслаўся на заяву расійскага Прэзідэнта, што кампенсацыя будзе зроблена за кошт расійскіх кампаній. «За кошт расійскіх кампаній, так за кошт расійскіх. Але гэта ўжо нейкі рух наперад. І ў гэтым напрамку будзем працаваць», — дадаў беларускі лідар.

Паводле БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.