Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны


Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Паважаныя ветэраны!

Дарагія суайчыннікі!


Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Прытрымліваючыся прынцыпаў адданасці Радзіме, вернасці прысязе і гатоўнасці абараняць інтарэсы краіны і народа, вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы.

У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы шануем памяць афіцэраў і салдат, якія аддалі жыццё ў імя будучыні свайго народа. Схіляем галаву перад тымі, хто загінуў у баі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Захапляемся доблесцю і адвагай усіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі.

Перакананы, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм воінаў-інтэрнацыяналістаў, імкненне ваеннаслужачых дзеючай арміі працягнуць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў з'яўляюцца годным арыенцірам і прыкладам сапраўднага патрыятызму для беларускай моладзі.

Жадаю моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і мірнай службы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Моц і сіла дзяржавы!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».