Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае прыём грамадзян і юрыдычных асоб


На наступным тыдні можна будзе звярнуцца з праблемамі, якія не ўдаецца вырашыць з дапамогай мясцовых улад, да кіраўніцтва і службовых асоб Адміністрацыі Прэзідэнта:


у Полацку — у аўторак, 25 лютага, гатовы будзе выслухаць памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль ЛІНЕВІЧ;

у Лельчыцах — у той жа дзень грамадзян прыме памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый ШУЛЕЙКА;

у Ветцы — таксама ў аўторак можна будзе звярнуцца да начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Вольгі ШПІЛЕЎСКАЙ;

у Круглым — у сераду, 26 лютага, ёсць магчымасць трапіць на прыём да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара СЕРГЕЕНКІ;

у адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы — у сераду людзей з іх скаргамі і прапановамі будзе чакаць памочнік Прэзідэнта — інспектар па горадзе Мінску Віталь ПРЫМА;

у Лунінцы — у чацвер, 27 лютага, прыём правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім РЫЖАНКОЎ;

ва Уздзе — у той жа дзень можна будзе звярнуцца да начальніка галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання Жанны ЦІШЧАНКА;

у Рэчыцы — у апошні дзень рабочага тыдня, 28 лютага, выслухае людзей з іх праблемамі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі — начальнік упраўлення кіраўнічых кадраў і дзяржаўных узнагарод Генадзь РАШЭЦЬКА.

Прэв'ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?