Вы тут

Беларусь супраць маршу памяці «праклятых салдат»


З 2011 года 1 сакавіка ў Польшчы адзначаецца дзень памяці так званых «праклятых салдат», якія, адпаведна з афіцыйнай трактоўкай, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны працягвалі барацьбу за незалежнасць Польшчы. Але ад гэтых узброеных атрадаў, што вялі антыкамуністычную барацьбу, моцна цярпела мірнае насельніцтва. У прыватнасці, атрад капітана Рамуальда Райса (па мянушцы Буры) у пасляваенныя гады здзейсніў шматлікія забойствы, крадзяжы і здзекі з праваслаўнага насельніцтва — у большасці — этнічных беларусаў, якія жылі на тэрыторыі Польшчы. Так, у 1946 годзе падчас рэйду ў Падляшшы гэтым узброеным фарміраваннем было спалена пяць вёсак, забіта 79 мірных жыхароў.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алег Гайдукевіч заўважыў, што беларускія дэпутаты не могуць пакінуць без увагі тое, што ў польскай Гайнаўцы збіраюцца правесці пяты марш памяці «праклятых салдат» і пры гэтым будуць згадваць у тым ліку і бандытаў, якія здзяйснялі забойствы этнічных беларусаў: «Дазвол такіх маршаў непрымальны ні для якой цывілізаванай краіны, асабліва для тых, якія самі вельмі моцна пацярпелі ад фашызму, нацызму. Мы не можам маўчаць, тым больш таму, што ў апошнія гады асабліва ўмацавалі нашы ўзаемаадносіны з польскімі калегамі, у тым ліку з польскім сеймам, па розных пытаннях: эканамічных, палітычных. Нашы краіны звязвае агульная гісторыя, і мы павінны пра гэта памятаць. Беларусь — краіна, якая будзе заўжды шанаваць памяць пра Вялікую Айчынную вайну і заўсёды называць рэчы сваімі імёнамі. Ніколі калабаранты, нацысты не будуць для нас героямі. Мы ніколі не перапісвалі сваю гісторыю і рабіць гэтага не будзем». Трэба сказаць, што беларускі бок ужо не аднойчы заяўляў пра сваё абурэнне і нязгоду наконт правядзення падобных мерапрыемстваў у суседняй краіне. У той жа час Алег Гайдукевіч выказаў падзяку польскім палітыкам і грамадскім дзеячам, якія таксама выступілі супраць Гайнаўскага маршу, і звярнуліся са сваёй заявай у пракуратуру Польшчы.

Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала, у сваю чаргу, шкадаванне, што такое магчыма там, дзе людзі ў поўнай меры перажылі наступствы фашызму.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв'ю: spzh.news

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.