Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні і зрабіў кадравыя прызначэнні ва Узброеных Сілах


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпісаў указы аб прысваенні спецыяльных і воінскіх званняў і аб кадравых прызначэннях ва Узброеных Сілах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Палкоўнікам Сяргею Гладышаву, Канстанціну Кучынскаму, Ігару Дземідзенку і Сяргею Зайцаву прысвоены чарговыя воінскія званні генерал-маёра. Палкоўніку міліцыі Ігару Шчарбачэню прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Генеральнага штаба і камандаванні войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 21 лютага.

Генерал-маёр Ігар Кароль прызначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Ён вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генштаба па баявым кіраванні.

Начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл прызначаны генерал-маёр Руслан Касыгін. На пасаду начальніка штаба, якую ён займаў, прызначаны першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл прызначаны палкоўнік Уладзімір Купрыянюк.

На пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл прызначаны палкоўнік Віктар Гулевіч.

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».