Вы тут

Злучэнне пуцей другой і трэцяй ліній мінскага метро плануюць правесці 21 і 22 сакавіка


Урэзку стрэлкі паміж Аўтазаводскай і Зеленалужскай лініямі метрапалітэна намечана правесці ў трэцяй дэкадзе сакавіка, паведамілі агенцтву "Мінск Навіны" ва УП "Мінскметрабуд".


Як адзначыў генеральны дырэктар УП "Мінскметрабуд" Леанід Стухальскі, арыентыровачна 21 і 22 сакавіка часова будзе закрыты для эксплуатацыі ўчастак падземкі ад станцыі "Фрунзенская" да станцыі "Каменная Горка". У дадзены перыяд метрабудаўнікі плануюць правесці ўрэзку стрэлкі, злучэнне рэйкавых пуцей паміж дзеючай Аўтазаводскай і будуемай Зеленалужскай лініямі.

- Ветка з'ездаў будзе рабіцца на перагоне ад станцыі "Плошча Францішка Багушэвіча" і выйдзе паміж станцыямі "Фрунзенская" і "Маладзёжная", - адзначыў Л. Стухальскі. - Тэхнічна гэта вельмі складаная задача. На перыяд правядзення гэтых работ прадпрыемствам "Мінсктранс" будзе арганізаваны кампенсацыйны наземны транспарт з прыпынкамі ля кожнай станцыі метрапалітэна.

Адзначым, станцыя "Каменная Горка" з'яўляецца адной з самых загружаных у сталічнай падземцы. У мінулым годзе яе паслугамі скарысталіся звыш за 22,4 млн пасажыраў. Бліжэйшай да яе станцыяй па пасажырапатоку была "Плошча Леніна" - амаль 19,8 млн. У цэлым у 2019 годзе паслугамі метрапалітэна скарысталіся каля 294 млн пасажыраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

31 знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Грамадства

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

У Беларусi дзейнiчае такi дакумент, як «Тэхнiчная эксплуатацыя жыллёвых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення».

Грамадства

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Школа «Альфа+» iснуе ў Магiлёве ўсяго год, але ў яе ўжо ёсць пастаянныя наведвальнiкi.

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.