Вы тут

Улады ЗША зробяць правілы выдачы грын-карт больш жорсткімі


Улады ЗША з панядзелка, 24 лютага, увядуць у дзеянне новыя правілы выдачы грын-карт замежнікам, якія робяць больш жорсткімі працэдуру для тых, хто разлічвае на атрыманне дзяржаўнай дапамогі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома, перадае РБК.


У амерыканскай адміністрацыі заявілі, што задаволены рашэннем Вярхоўнага суда, які "зняў апошнія судовыя забароны" на ўвядзенне нормы, якая вызначае, хто менавіта мае патрэбу ў дапамозе з боку дзяржавы (public charge regulation).

У паведамленні Белага дома гаворыцца, што мера дазволіць абараніць амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў, падтрымае праграмы сацыяльнага забеспячэння для тых амерыканцаў, якія сапраўды маюць патрэбу ў іх, і скароціць дэфіцыт федэральнага бюджэту. Акрамя таго, новаўвядзенне "адновіць асноватворны прававы прынцып, паводле якога новыя члены [амерыканскага] грамадства павінны быць фінансава самастойныя і не залежаць ад шчодрасці падаткаплацельшчыкаў ЗША".

Правілы павінны былі ўступіць у сілу ў сярэдзіне кастрычніка мінулага года, аднак тады распараджэнне блакаваў федэральны суддзя ў Нью-Ёрку. 27 студзеня ўзмацненне жорсткасці умоў па выдачы грын-карт ўхваліў Вярхоўны суд. 21 лютага вышэйшая інстанцыя адхіліла апошні пазоў, які патрабаваў заблакаваць ўвядзенне гэтых правілаў у Ілінойсе. 

Прэв'ю: Global Look Press

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.