Вы тут

Беларускія фрыстайлісты заваявалі бронзу ў сінхронных скачках на этапе КС у "Раўбічах"


Беларускія фрыстайлісты Ігар Драбянкоў і Макар Мітрафанаў заваявалі бронзавыя медалі ў стартах па сінхронных скачках, якія праходзілі падчас этапу Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы, які 22-23 лютага прымаў спарткомплекс "Раўбічы", паведамляе БелТА.


Выніковая ацэнка беларускага дуэта - 72,12 бала. Перамогу святкавалі швейцарцы Ноэ Рот і Пірмін Вернер - 86,50 пункта. На другім месцы завяршылі турнір іх суайчыннікі Нікалас Гіга і Андрын Шэдлер - 76,56 ачкі.

Што тычыцца астатніх беларусаў, то Павел Дзік і Андрэй Кузьмін завяршылі турнір на чацвёртым месцы, Максім Гусцік і Дзмітрый Мазуркевіч сталі шостымі. Юрый Белы, які аб'яднаў намаганні з украінцам Мікалаем Пуздерка, заняў 11-е месца ў выніковым пратаколе.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.