Вы тут

У Мінску затрыманы расіяне з буйной партыяй псіхатропаў


Сталічныя аператыўнікі затрымалі двух грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія прыбылі ў Мінск для распаўсюджвання псіхатропных рэчываў, паведамляе МУС.


Паводле аператыўнай інфармацыі, напрыканцы мінулага тыдня двое мужчын 30 і 22 гадоў прыбылі ў Мінск для рэалізацыі псіхатропаў. У сталіцы яны арандавалі кватэру, у якой у далейшым былі затрыманыя сталічнымі аператыўнікамі пры сілавой падтрымцы супрацоўнікаў спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз".

У асабістых рэчах у мужчын праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі поліэтыленавы пакет з рэчывам белага колеру агульнай масай каля 196 грам, а таксама прадметы, якія прызначаліся для фасоўкі наркотыку.

Канфіскаваныя рэчывы былі скіраваныя на спецыяльную экспертызу ў ДКСЭ Рэспублікі Беларусь. Паводле заключэння эксперта, рэчывы ўтрымліваюць у сваім складзе асабліва небяспечны псіхатроп - мефедон.

Вядома, што на тэрыторыі краіны-суседкі дадзеныя грамадзяне ўжо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Устаноўлена, што супрацьпраўнай дзейнасцю па збыце наркотыкаў расіяне займаліся на працягу паўгода.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.